Ўстанова адукацыі “Віцебская ордэна “Знак Пашаны” дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны”

Ўстанова адукацыі “Віцебская ордэна “Знак Пашаны” дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны”

Ўстанова адукацыі “Віцебская ордэна “Знак Пашаны” дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны”

Сёння Віцебская ордэна “Знак Пашаны” дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны з’яўляецца адным з найбуйнейшых навучальных і навуковых цэнтраў па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў для аграпрамысловага комлексу Рэспублікі Беларусь. У межах прадуманай стратэгіі развіцця ў акадэміі адкрываюцца новыя напрамкі падрыхтоўкі спецыялістаў, развіваюцца навукова-даследчыя праграмы і міжнародныя праекты, умацоўваецца партнёрства адукацыі і навукі.

Дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны ўяўляе сабой акадэмічны гарадок, размешчаны ў цэнтры горада, які ўключае ў сябе адзіны архітэктурны комплекс вучэбных карпусоў, клінік, навуковых лабараторый, бібліятэкі, студэнцкіх інтэрнатаў, спартыўнага комплекса, Дома культуры, сталовай і кафэ, прафілакторыя для аздараўлення студэнтаў.

У акадэміі ёсць 25 лекцыйных аўдыторый, 56 спецыялізаваных памяшканняў. У акадэміі маюцца 24 камп’ютарныя класы. На кафедры і ў бібліятэцы акадэміі маецца доступ у Internet, у тым ліку і пасрэдніцтвам спадарожнікавага канала. Створана лакальная камп’ютарная сетка. Ёсць лінгафонны кабінет, аўдыязал, тэрарыум, анатамічны, паталагаанатамічны і паразіталагічны музеі.

У склад акадэміі ўваходзяць 5 факультэтаў: ветэрынарнай медыцыны, біятэхналагічны; павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аграпрамысловага комплексу; завочнага навучання; давузаўскай падрыхтоўкі, прафарыентацыі і маркетынгу. У структуру акадэміі таксама ўваходзяць Аграрны каледж УА ВДАВМ (п. Лужасна, Віцебскі раён), філіялы ў г. Рэчыцы (з 2002 года) Гомельскай вобласці і ў г. Пінску (з 2006 года) Брэсцкай вобасці, а таксама першы ў сістэме аграрнай адукацыі Навукова-даследчы інстытут прыкладной ветэрынарнай медыцыны і біятэхналогіі (НДІ ПВМіБ).

Пры акадэміі адкрыта аспірантура і дактарантура па ветэрынарных, сельскагаспадарчых і біятэхналагічных спецыяльнасцях, функцыянуюць саветы па абароне дысертацый на атрыманне вучонай ступені доктара і кандыдата навук па пяці навуковых спецыяльнасцях.

Факультэт ветэрынарнай медыцыны

Факультэт ветэрынарнай медыцыны

Біяграфія факультэта ветэрынарнай медыцыны пачалася з 8 лістапада 1924 года з моманту ўрачыстага адкрыцця інстытута. У склад ФВМ уваходзіць 16 кафедр перадклінічнага і клінічнага профілю. 7 кафедр маюць уласныя клінікі для стацыянарнага лячэння хворых жывёл і навучання студэнтаў.

Клінічная падрыхтоўка будучых урачоў ветэрынарнай медыцыны вядзецца на практычных занятках у клініках акадэміі, дзе праводзіцца стацыянарнае і амбулаторнае лячэнне больш за 3000 жывёл у год, а таксама ў філіялах кафедр у базавых гаспадарках Рэспублікі Беларусь. Акрамя гэтага, для правядзення вучэбнай практыкі і забеспячэння навучальнага працэсу клінічных кафедр выкарыстоўваюцца перадавыя базавыя гаспадаркі, мясакамбінаты, абласныя ветэрынарныя лабараторыі, заапарк г. Віцебска.

Факультэт рыхтуе студэнтаў па спецыяльнасці 1 – 74 03 02 «Ветэрынарная медыцына» з прысваеннем кваліфікацыі «Урач ветэрынарнай медыцыны». На базе спецыяльнасці вядзецца падрыхтоўка навучэнцаў па наступных спецыялізацыях:

  • 1 – 74 03 02 02 «Гінекалогія і біятэхналогія размнажэння жывёл»,
  • 1 – 74 03 02 03 «Ветэрынарная таксікалогія»,
  • 1 – 74 03 02 04 «Ветэрынарная бактэрыялогія і вірусалогія»,
  • 1 – 74 03 02 05 «Хваробы рыб і пчол»,
  • 1 – 74 03 02 06 «Хваробы птушак»,
  • 1 – 74 03 02 07 «Хваробы свіней»,
  • 1 – 74 03 02 08 «Хваробы дробных жывёл»,
  • 1 – 74 03 02 09 «Ветэрынарная біяхімія».

Падрыхтоўка спецыялістаў з поўным курсам навучання ажыццяўляецца на працягу 5 гадоў.

На базе сярэдняй спецыяльнай ветэрынарнай адукацыі вядзецца падрыхтоўка студэнтаў па скарочаным тэрміне атрымання вышэйшай адукацыі (ССАВА) з перыядам атрымання адукацыі 3 гады і 5 месяцаў.

Створаны вучэбна-вытворчыя рэгіянальныя цэнтры практычнага навучання на базе ЗАТ “Альгоўскае”, вучэбнай гаспадаркі Аграрнага каледжа УА ВДАВМ, РУСП «Віцебская бройлерная птушкафабрыка», СХП «Мазалавагаз». Практычнае навучанне праводзіцца таксама на базе эксперыментальнай базы «Тулава», свінагадоўчым комплексе імя П.М. Машэрава, а таксама на Віцебскім дзяржплемпрадпрыемстве. Для заняткаў выкарыстоўваецца таксама база Віцебскай біяфабрыкі і Віцебскай абласной ветэрынарнай лабараторыі.

Біятэхналагічны факультэт

Біятэхналагічны факультэт

Сваю гісторыю біятэхналагічны факультэт адлічвае як заатэхнічны з моманту ўтварэння 1 верасня 1933 пасля аб’яднання Віцебскага ветэрынарнага інстытута і Беларускага дзяржаўнага інстытута свінагадоўлі (г. Магілёў). У 1973 годзе заатэхнічны факультэт перайменаваны ў зоаінжынерны, а з 10 верасня 2009 года з улікам адкрыцця новых спецыяльнасцей – у біятэхналагічны.

На цяперашні час на біятэхналагічным факультэце навучаюцца больш за 500 студэнтаў. У структуру факультэта ўваходзяць 12 кафедр.

Факультэт рыхтуе студэнтаў па наступных спецыяльнасцях:

  • 1-74 03 05 «Ветэрынарная фармацыя»,
  • 1-74 03 04 «Ветэрынарная санітарыя і экспертыза»,
  • 1-74 03 01 «Заатэхнія».

З 2009 года на факультэце навучаюцца замежныя студэнты з розных краін свету. Найбольш прыярытэтнай па экспарце адукацыйных паслуг стала спецыяльнасць «Ветэрынарная санітарыя і экспертыза».

Факультэт завочнага навучання

Факультэт завочнага навучання

Падрыхтоўка ветэрынарных урачоў і вучоных-заатэхнікаў без адрыву ад вытворчасці была пачата ў 1959 годзе. Першыя дыпломы 48 ветурачам і 23 вучоным заатэхнікам былі ўручаны ў 1965 годзе. Штогод праводзіліся выпускі спецыялістаў, паступова фарміраваўся прафесарска-выкладчыцкі састаў, які дасканала асвоіў методыку завочнага навучання. Дзякуючы намаганням супрацоўнікаў адбыліся глыбокія змены ў змесце, формах і метадах выкладання дысцыплін. Факультэт беражліва захоўвае традыцыі, якія склаліся дзякуючы дзейнасці выдатных вучоных.

Зараз на факультэце навучаецца каля 2000 студэнтаў-завочнікаў па дзвюх спецыяльнасцях: «Ветэрынарная медыцына» і «Заатэхнія».

Падрыхтоўка ажыццяўляецца на 28 кафедрах высокакваліфікаваным прафесарска-выкладчыцкім калектывам. Навучальны працэс на факультэце заснаваны на рацыянальным спалучэнні класічных форм навучання і новых тэхналогій у навучальным працэсе.

Ён пабудаваны на аснове адукацыйных стандартаў і вучэбных планаў па кожнай спецыяльнасці, які ўключае комплекс вучэбных дысцыплін гуманітарнай, прыродазнаўчай і спецыяльнай накіраванасці. Рэалізуецца комплексны падыход да актывізацыі навучальнага працэсу, які спалучае разам з традыцыйнымі новыя сродкі, формы, метады навучання і кантролю ведаў студэнтаў.

Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў

Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў

Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў створаны 20 чэрвеня 1966 года на падставе ўрадавай пастановы № 162 ад 19 красавіка 1966 года і загада Мінсельгасхарча БССР № 158 ад 24 мая 1966 года.

На факультэце навучанне слухачоў праводзіцца па 40 напрамках і праблемах. За перыяд існавання факультэта больш за 65000 кіраўнікоў і спецыялістаў АПК Рэспублікі Беларусь павысілі сваю кваліфікацыю.

Штогод на факультэце навучаюцца каля 2000–2300 чалавек.

У цяперашні час факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў УА ВДАВМ праводзіць:

  • перападрыхтоўку ветэрынарных урачоў з вышэйшай адукацыяй па наступных спецыяльнасцях:
    «Ветэрынарная эпізааталогія», «Ветэрынарная фармацыя», «Ветэрынарная санітарыя і экспертыза», «Арганізацыя ветэрынарнага нагляду на дзяржаўнай мяжы і транспарце», «Ветэрынарная хірургія», «Ветэрынарная паталагічная анатомія», «Ветэрынарная паразіталогія», «Ветэрынарная біяхімія», «Ветэрынарная тэрапія».
  • павышэнне кваліфікацыі па наступных напрамках:
    галоўныя заатэхнікі раённых упраўленняў сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкамаў; кіраўнікі гаспадарак Віцебскай вобласці; галоўныя ветурачы раёнаў; галоўныя ветурачы і ветурачы сельгасарганізацый, участковых ветлячэбніц і райветстанцый; ветурачы-дзяржінспектары ДУ «Ветэрынарны нагляд»; загадчыкі (ветурачы) лабараторый ветсанэкспертызы; ветурачы мясакамбінатаў; ветурачы малых мясапераапрацоўчых прадпрыемстваў і забойных цэхаў; ветурачы Упраўлення дзяржветнагляду на дзяржаўнай мяжы і транспарце; ветурачы-эпізаатолагі; ветурачы свінакомплексаў; ветурачы-паразітолагі; ветурачы-серолагі; ветурачы-таксіколагі; ветурачы-бактэрыёлагі; ветурачы-вірусолагі; ветурачы-артапеды; ветурачы райветстанцый і горветстанцый; ветурачы-гінеколагі сельгаспрадрыемстваў, райветстанцый, племпрадпрыемстваў, райплемстанцый і племзаводаў; ветурачы птушкафабрык; ветурачы-біяхімікі ветлабараторый; ветурачы малаказаводаў; выкладчыкі спецыяльных дысцыплін па ветэрынарнай медыцыне і заатэхніі ВНУ і ССНУ; заатэхнікі сельгасарганізацый.
  • падрыхтоўку спецыялістаў рабочых прафесій па спецыяльнасцях:
    аператар па штучным асемянні жывёл і птушак; лабарант-мікрабіёлаг; лабарант хімічнага аналізу; аператар па ветэрынарнай апрацоўцы жывёл; лабарант хіміка-бактэрыялагічнага аналізу.
  • На факультэце вядзецца актыўная работа па аказанні практычнай дапамогі сельскагаспадарчым арганізацыям Рэспублікі Беларусь. Выязджаючы ў раёны і вобласці Рэспублікі Беларусь, вучоныя чытаюць лекцыі, аказваюць навукова-практычную і кансультатыўную дапамогу кіраўнікам і спецыялістам сельгасарганізацый. У цяперашні час такая ж дапамога аказваецца сельгасарганізацыям і прадпрыемствам Расійскай Федэрацыі. ФПКіПК курыруе павышэнне кваліфікацыі прафесарска-выкладчыцкага саставу акадэміі.

    Выкладчыкі павышаюць кваліфікацыю і праходзяць стажыроўку ў РІВШ і іншых установах вышэйшай адукацыі рэспублікі, НПЦ НАН Рэспублікі Беларусь, найлепшых сельгасарганізацыях і сельгаспрадпрыемствах. У апошнія гады ў акадэміі ўсё больш практыкуюцца замежныя стажыроўкі ў такіх краінах, як Расійская Федэрацыя, Украіна, Латвія, Швецыя, Германія, Бельгія, Францыя, Польшча, Венгрыя, Нідэрланды, Італія, Іспанія, ЗША, Кітай і інш.

    Факультэт давузаўскай падрыхтоўкі, прафарыентацыі і маркетынгу

    Факультэт давузаўскай падрыхтоўкі, прафарыентацыі і маркетынгу

    Факультэт давузаўскай падрыхтоўкі, прафарыентацыі і маркетынгу ўтвораны ў кастрычніку 1963 года.

    У цяперашні час адной з найважнейшых накірункаў у дзейнасці факультэта з’яўляецца падрыхтоўка сучаснага школьніка да паспяховай здачы цэнтралізаванага тэставання або ўступных іспытаў з адначасовым інфармаваннем яго пра існуючыя формы навучання і спецыяльнасці ў акадэміі. Навучанне на курсах дазваляе абітурыентам дапоўніць прабелы ведаў і сістэматызаваць вучэбны матэрыял, набыць вопыт найбольш эфектыўнага праяўлення сваіх ведаў і ўменняў.

    На факультэце ажыццяўляюцца разнастайныя формы падрыхтоўкі. Вячэрняя форма падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэставання (на 7- і 3-месячных курсах) і завочная форма падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэставання.

    Студэнты акадэміі на факультэце давузаўскай падрыхтоўкі могуць таксама:

    – вывучыць курс «Сабакаводства з асновамі кіналогіі»;

    – паглыбіць веданне нямецкай і англійскай моў.

    На факультэце для замежных слухачоў працуе падрыхтоўчае аддзяленне (тэрмін навучання – 9 месяцаў) па вывучэнні рускай мовы, біялогіі і хіміі. На падрыхтоўчым аддзяленні навучаюцца грамадзяне Лівана, Шры-Ланкі, Індыі, Грэцыі, Кітая, Іярданіі, Туніса, Мальдыў, Ізраіля і інш.

    Акрамя заняткаў па звычайным раскладзе, у слухачоў ёсць магчымасць папоўніць веды рускай мовы ў паглыбленай форме.

    Навуковая дзейнасць

    Навуковая дзейнасць

    Віцебская акадэмія ветэрынарнай медыцыны акрэдытавана ў якасці навуковай арганізацыі ў Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (пасведчанне № 136 ад 08.06.2017 г.). У цяперашні час у акадэміі праводзяцца навуковыя даследаванні, прысвечаныя вывучэнню хвароб жывёл і распрацоўцы мер барацьбы з імі, удасканаленню племянных і прадуктыўных якасцей жывёл, распрацоўцы сучасных, адпаведных сусветным патрабаванням тэхналогій атрымання жывёлагадоўчай прадукцыі, а таксама навуковаму забеспячэнню вучэбна-выхаваўчага працэсу.  Большасць тэм уключана ў Дзяржаўныя праграмы заданняў НАН Беларусі і Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання. Навуковыя даследаванні ажыццяўляюцца з выкарыстаннем самага сучаснага абсталявання як айчыннай, так і замежнай вытворчасці.

    Навуковая дзейнасць

    Навуковыя даследаванні і распрацоўкі выконваюцца вучонымі акадэміі на базе Навукова-даследчыцкага інстытута прыкладной ветэрынарнай медыцыны і біятэхналогіі, 24 кафедральных навукова-даследчыцкіх лабараторый, вучэбна-навукова-вытворчага цэнтра, філіялаў кафедр на вытворчасці.У склад НДІ уваходзяць 3 аддзелы: навукова-даследчых экспертыз, біятэхналагічны, эксперыментальна-вытворчых работ. Валодаючы ўнікальнай даследчыцкай базай, навукова-даследчыцкі інстытут выконвае шырокі спектр фундаментальных і прыкладных даследаванняў, ажыццяўляе аналіз усіх відаў біялагічнага матэрыялу (крыві, малака, мачы, фекалій, кармоў і г. д.) і ветэрынарных прэпаратаў, кармавых дабавак, што дазваляе з дапамогай самых сучасных метадаў выконваць дзяржаўныя тэматыкі і замовы, а таксама на больш высокім якасным узроўні аказваць паслугі прадпрыемствам аграпрамысловага комплексу.

    Ідэалагічная, інфармацыйная і выхаваўчая работа ў акадэміі інтэгравана з вучэбнай і навуковай дзейнасцю, базіруецца на прынцыпах прыярытэту агульначалавечых каштоўнасцей, нацыянальна-культурнай асновы адукацыі, гуманізму і дэмакратызму, адзінства навучання, духоўнага і фізічнага развіцця асобы.

    Выхаваўчую работу ў акадэміі ажыццяўляюць намеснікі дэканаў па інфармацыйнай і выхаваўчай рабоце на факультэтах, куратары студэнцкіх курсаў, патокаў, груп, выхавацелі і педагогі-арганізатары студэнцкіх інтэрнатаў, выкладчыкі кафедр, супрацоўнікі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы.  Наладжана цеснае ўзаемадзеянне і супрацоўніцтва з Саветам ветэранаў акадэміі, бібліятэкай, вучэбна-метадычным аддзелам, творчымі аб’яднаннямі Дома культуры, спартыўным клубам, прафкамамі супрацоўнікаў і студэнтаў, пярвічнай арганізацыяй грамадскага аб’яднання «БРСМ».

    У акадэміі дзейнічаюць 59 кружкоў і секцый. Так, у інтэрнатах арганізавана работа 7 кружкоў па фарміраванні сямейна-бытавой культуры. Пры Доме культуры акадэміі актыўна працуе 16 творчых калектываў і клубаў па цікавасцях: вакальныя, харэаграфічныя, тэатральныя, КВЗ, дыскаклуб, выяўленчая студыя «AQVARELI» і інш. Студыя эстраднай песні «Канстанта» мае званне «Народны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь».

    Штогод у Доме культуры акадэміі праводзіцца больш за 150 мерапрыемстваў. Лепшыя з іх: Міжнародны міжвузаўскі фестываль сучаснага танца «Сделай шаг вперед», Рэспубліканскі фестываль калектываў устаноў сярэдняга спецыяльнай адукацыі Рэспублікі Беларусь аграрнага профілю «Студэнцкая аграрная вясна», фестываль юмарыстычнай рэкламы «Сыграем вместе», абрады і святы: «Пасвячэнне ў студэнты акадэміі і навучэнцы аграрнага каледжа», «Масленіца», «Апошні званок», «Навруз»; ушаноўванне актывістаў ПА ГА «БРСМ», выдатнікаў вучобы; агляды-конкурсы самадзейнай творчасці студэнтаў «Горад студэнтаў» і «Здравствуй, это я!», акцыі барацьбы са СНІДам, «Беларусь супраць тытуню», тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню акадэміі, Дню абаронцаў Айчыны, 8 Сакавіка, Дню Перамогі і інш.

    У спартыўным клубе працуе 29 секцый па 19 відах спорту, 7 вучэбна-спартыўных аддзяленняў, у якіх на пастаяннай аснове займаецца каля 1000 чалавек. На працягу навучальнага года спартыўным клубам праводзіцца вялікая колькасць мерапрыемстваў – гэта круглагадовая спартакіяда па 8 відах спорту, спаборніцтвы сярод студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнатах, і многія іншыя.

    У цяперашні час пярвічная арганіцыя ГА «БРСМ» акадэміі налічвае 1176 членаў, што складае 52% ад агульнай колькасці студэнтаў, якія вучацца на дзённай форме. Пярвічная арганізацыя актыўна супрацоўнічае з аддзелам выхаваўчай работы, дэканатамі, прафкамам студэнтаў, Домам культуры, спартыўным клубам, Саветам ветэранаў, музеем гісторыі акадэміі. Прыярытэтнымі кірункамі ў працы БРСМ з’яўляюцца грамадзянска-патрыятычнае выхаванне, другасная занятасць, культурная дзейнасць, валанцёрскі рух, развіццё моладзевага супрацоўніцтва, работа ў інтэрнэт-прасторы і са сродкамі масавай інфармацыі, а таксама адтрымка таленавітай і адоранай моладзі. Вядучымі напрамкамі працы нашай пярвічкі з’яўляецца грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі. Выхаванне патрыятызму, безумоўна, не абмяжоўваецца ўдзелам ў выбарчых кампаніях. На рахунку нашай пярвічнай арганізацыі ўдзел у дзясятках акцый і праграм: «Адкрыты дыялог», «Беларусь – крынiца натхнення», «Вахта Памяці» і інш.

    Меню

    Кантактная інфармацыя

    +375 (212) 53 80 61

    vsavm*vsavm.by

    вул. 1-я Даватара 7/11 г. Віцебск, Рэспубліка Беларусь210026

    Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны