Iнтэлектуальная перамога акадэмii
Вось ужо чатыры сезоны грамадская арганiзацыя «Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi» разам з тэлекампанiяй «Скiф» ладзяць тэлевiзiйную гульню «Iнтэлектуальнае казiно 700IQ». Правiлы гульнi, на першы погляд, дастаткова простыя. Адначасова гуляюць 3 каманды. Як i ў сапраўдным казiно, у кожным туры (усяго iх 12) круцiцца кола рулеткi i выбiраецца тэма пытання. Пасля гэтага каманды робяць стаўкi. Для ставак выкарыстоўваюцца фiшкi, якiя называюць «айкэшамi». Гульня для кожнай дружыны пачынаецца з 700 айкэшаў, што i дало назву iнтэлектуальнаму казiно. Iзноў круцiцца кола рулеткi, але цяпер выбiраецца каманда, якая будзе даваць адказ. Калi ён будзе дакладным, то стаўка вяртаецца ў 4-разовым памеры. Калi ж не, адказваць будзе каманда, якая зрабiла найбуйнейшую стаўку. Пры дакладным варыянце стаўка вяртаецца ў двухразовым памеры. I, нарэшце, пры недакладным адказе, права ходу набывае трэцяя каманда, якая можа вярнуць тое, што паставiла. У вынiку памылкi ўсiх каманд айкэшы забiрае сабе казiно, а пытанне пераносiцца на наступную гульню. Пераможца турнiру – каманда, якая з найбольшай колькасцю айкэшаў.
Усё проста, круцiцца рулетка, i як быццам усё залежыць ад фартуны. На самой справе, як i ў жыццi, тут патрэбны грунтоўныя веды. I гэта даказала каманда акадэмii па iнтэлектуальных гульнях «Гiпiятр».
«Гiпiятрамi» ў Старажытнай Грэцыi называлi ветэрынарных урачоў. У сезоне 2015-2016 года для ўдзела ў здымках гульнi былi запрошаны i сучасныя «гiпiятры»: выкладчык Iвiцкi Андрэй, студэнты Дант Анастасiя, Няфёдаў Аляксей, Ганчароў Алег. Капiтанам каманды быў Пятрроўскi Сяргей, дацэнт кафедры ўнутраных незаразных хвароб жывел. Акрамя нашай каманды ў турнiры ўдзельнiчала яшчэ 29 каманд з розных навучальных устаноў i прадпрыемстваў горада Вiцебска. Былi запрошаны i «прафесiйныя» каманды, якiя гуляюць у Вышэйшай лiзе Чэмпiянату Вiцебскага iнтэлектуальнага клуба па гульне «Што? Дзе? Калi?» i ў Чэмпiянаце Рэспублiкi Беларусь па гульне «Што? Дзе? Калi?».
Найбольш складаным для нашай каманды стала першая гульня. Да апошняга пытання «Гiпiятр» iшоў крок у крок з камандай Вышэйшай лiгi «Дартс». Перамагчы ў гэтай гульнi дапамог бабёр, якi па старажытнай традыцыi лiчыўся рыбай i таму яго мяса магчыма было есцi падчас посту. Адказ на гэтае пытанне – каманда ў паўфiнале. У паўфiнале таксама была ўпартая барацьба. Але i тут «гiпiятры» сталi мацнейшымi i апынулiся ў фiнале.
Працiўнiкамi нашай каманды былi зборная медунiверсiтэта i каманда вышэйшай лiгi «Брэйн-брэйкерс», якая да фiналу набрала вялiкую колькасць айкэшаў (па суме двух папярэднiх гульняў). Нягледзячы на гэта, «Гiпiятр» паспяхова адказваў на пытаннi, набiраў айкэшы i перамагаў. Кропка была пастаўлена адказам на пытанне пра пiсьменнiка, якi саромеўся сваiх «несур’ёзных» казак i таму выдаў iх пад iмём свайго сына. «Сур’ёзныя» кнiгi гэтага пiсьменнiка нам ужо невядомы, а вось iмя Шарля Пяро побач з намi з дзяцiнства. Гэта iмя i было правiльным адказам. Як сказаў напрыканцы гульнi аўтар пытання, яно было напiсана для пераможцы.
Каманда «Гiпiятр» атрымала Кубак i тытул пераможцы «Iнтэлектуальнага казiно 700IQ» i рыхтуецца абараняць iх у наступным сезоне. Усе гульнi былi паказаны па тэлеканалу «Скiф» i шмат хто са студэнтаў i выкладчыкаў акадэмii хварэў за сваю каманду.
А наперадзе нас чакаюць новыя гульнi, i спадзяемся, перамогi. Усе, хто жадаюць гуляць i перамагаць, прыходзьце. Гуляйце i перамагайце.
Сяргей Пятроўскi, дацэнт кафедры ўнутраных незаразных хвароб жывел