Памяць аб нашых продках жыве не толькі ў старых фотаздымках. Пра іх нам могуць расказаць прадметы і рэчы, якія перадаюцца ў сем’ях з пакалення ў пакаленне. Гэтыя рэчы сёння мы можам убачыць у музеях і ў этнаграфічных кутках.
У нашай бiблiятэцы таксама функцыянуе этна куток “Мой родны кут”, які з’явіўся дзякуючы супрацоўнікам акадэміі.
Экспанаты этна кутка выкарыстоўваюцца ў правядзенні мерапрыемстваў, звязаных з вывучэннем традыцый беларусаў. Вывучаючы традыцыі і звычаі нашых дзядоў, мы захоўваем самабытнасць народа і нацыянальную ідэнтычнасць.
Паважаныя чытачы, удзельнічайце ў стварэнні калекцыі этна кутка “Мой родны кут”! Чакаем новых прылад і прадметаў працы беларускага народа!
Бiблiятэка
17.07.2025