МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА
3 кастрычніка Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны наведаў з афіцыйным візітам Равілаў Рустам Хаметавіч, рэктар ФДБАУ ВА «Казанская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны імя М.Э. Баўмана», доктар ветэрынарных навук, прафесар.
У ходзе візіту быў падпісаны дагавор з рэктарам Акадэміі Горлавай В.С. аб супрацоўніцтве паміж УА ВДАВМ і ФДБАУ ВА «Казанская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны імя М.Э. Баўмана».













