Гісторыя акадэміі

Гісторыя ўстановы адукацыі “Віцебская ордэна “Знак Пашаны” дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны”

постановление

На Усебеларускім з’ездзе ветэрынарных урачоў 27 чэрвеня 1924 года была ўнесена прапанова аб арганізацыі ў Віцебску ветэрынарнага інстытута. ЦК Кампартыі Беларусіі адобрыў гэтую прыпанову, і 6 жніўня 1924 года на пасяджэнні САЎНАРКАМА БССР абмяркоўваліся пытанні арганізацыі інстытута. Пры падтрымцы Цэнтральнага ўпраўлення ветэрынарыі Наркамзема РСФСР 4 лістапада 1924 года была прынята пастанова Прэзідыума ЦВК БССР аб адкрыцці Віцебскага ветэрынарнага інстытута (ВВІ).

Віцебскі ветэрынарны інстытут быў заснаваны на базе сельскагаспадарчага тэхнікума, арганізаванага ў 1921 годзе па пастанове Саўнаркама РСФСР за подпісам У.І. Леніна. Тэхнікум размяшчаўся ў будынку былога Сялянскага банка (зараз галоўны корпус акадэміі).

Урачыстае адкрыццё ВНУ адбылося 8 лістапада 1924 года. Калектыў выкладчыкаў і студэнтаў з нагоды адкрыцця інстытута звярнуўся з хадайніцтвам у Наркамзем і ЦВК БССР аб прысваенні інстытуту імя Кастрычніцкай рэвалюцыі, і 6 снежня 1924 года гэты запыт быў задаволены.

Заняткі ў інстытуце пачаліся 24 лістапада 1924 года са 100 студэнтамі і 11 выкладчыкамі. Вялікую ролю ў станаўленні ветэрынарнай адукацыі, арганізацыі навучальна-выхаваўчага працэсу і развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы ВНУ адыгралі яе рэктары.

Яўген Філіпавіч Алонаў  
Рэктар 1924 – 1928

Яўген Філіпавіч Алонаў
Рэктар 1924 – 1928

Першым рэктарам Віцебскага ветэрынарнага інстытута з моманту арганізацыі (1924 год) да 1928 года быў прафесар Яўген Філіпавіч Алонаў (1875 – 1929 гды), які працаваў да гэтага загадчыкам Віцебскага губернскага аддзела, а ў пачатку 1924 года быў назначаны начальнікам Ветэрынарнага ўпраўлення Наркамзема БССР.

У 1925–1926 гады намаганнямі Алонава Я.Ф. пры інстытуце ўпершыню былі арганізаваны паўторныя курсы для ветэрынарных фельчараў. У 1926 годзе з гэтай мэтай быў створаны вячэрні рабфак на 60 чалавек. У 1927 годзе пры ветінстытуце быў адкрыты тыднёвы рабочы ўніверсітэт, рэктарам якога быў выбраны Я. Ф. Алонаў.

У 1928 годзе адбыўся ўрачысты выпуск маладых ветэрынарных урачоў. Гэта былі першыя айчынныя ветэрынарныя кадры. У 1934 годзе ў інстытуце ўжо было 882 студэнты.

Згодна з загадам у снежні 1928 годзе рэктарам Беларускага дзяржаўнага ветэрынарнага інстытута быў назначаны Аляксандр Мікалаевіч Антанікоўскі. Ён працаваў на гэтай пасадзе да лістапада 1931 года. Выкладаў курс палітычнай эканоміі.

Іван Васільевіч Увараў
Рэктар 1931–1933

Іван Васільевіч Увараў
Рэктар 1931–1933

У лістападзе 1931 года да абавязкаў дырэктара ветэрынарнага інстытута прыступіў Іван Васільевіч Увараў.

Пасля аб’яднання Віцебскага ветэрынарнага інстытута і Беларускага дзяржаўнага інстытута свінагадоўлі (г. Магілёў) у 1933 годзе ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце створаны другі факультэт – заатэхнічны. Першы набор студэнтаў для навучання на дзённым (очном) аддзяленні складаўся з 30 чалавек. Першапачаткова ў склад заатэхнічнага факультэта ўваходзілі тры кафедры: кармлення сельскагаспадарчых жывёл, прыватнай жывёлагадоўлі, эканоміі і арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. У гэтым жа годзе Віцебскі ветэрынарны інстытут быў перайменаваны ў Віцебскі ветэрынарна-заатэхнічны інстытут.

Міхаіл Іосіфавіч Эрдман
Рэктар 1933–1936

Міхаіл Іосіфавіч Эрдман
Рэктар 1933–1936

З 1933 па 1936 год Віцебскі ветэрынарна-заатэхнічны інстытут узначаліў Міхаіл Іосіфавіч Эрдман. Інстытут хутка развіваўся. У 1934 годзе Пастановай НКЗ БССР інстытуту ў якасці навучальна-вопытнай гаспадаркі быў перададзены саўгас “Падбярэззе”, які ўваходзіў у сістэму рэспубліканскага садова-агародніцкага трэста. Жывёлагадоўля была прадстаўлена фермай Журжава з племяннымі жарабцамі і быкамі.

У пачатку 30-х гадоў пры ветэрынарным факультэце існавалі курсы па падрыхтоўцы санітараў, дэзінфектараў, прышчэпчыкаў, кастратараў. г. зн. дапаможнага ветэрынарнага персаналу (больш за 500 чалавек), а для саўгасаў былі арганізаваны 6-месячныя курсы для падрыхтоўкі 200–220 ветэрынарных тэхнікаў вузкай спецыялізацыі. Да 1936 года з іх дапамогай павысілі кваліфікацыю больш за 330 ветфельчараў.

З 1924 года. літаральна адразу ж пасля адкрыцця Віцебскага ветэрынарнага інстытута, пачалі выдавацца часопісы, першыя дапаможнікі, даведнікі, манаграфіі практычна па ўсіх актуальных праблемах ветэрынарыі і жывёлагадоўлі.

З 1 студзеня 1936 года дырэктарам Віцебскага ветэрынарнага інстытута быў назначаны Канстанцін Пятровіч Баздыраў. Вызвалены ад абавязкаў у 1937 годзе.

Рыгор Якаўлевіч Белкін
 Рэктар 1937–1941

Рыгор Якаўлевіч Белкін
Рэктар 1937–1941

Са жніўня 1937 па 1941 год дырэктарам Віцебскага ветэрынарнага інстытута працаваў Рыгор Якаўлевіч Белкін. З года ў год расла колькасць студэнтаў (набор 100–120 чалавек). Інстытут хутка развіваўся за кошт будаўніцтва інтэрнатаў і вучэбных будынкаў. Да 1940 года былі ўведзены ў эксплуатацыю хірургічны, тэрапеўтычны, інфекцыйны карпусы, абсталяваны хірургічная, тэрапеўтычная, акушэрская, інфекцыйная і інвазійная клінікі, рэнтген-кабінет, створаны навучальныя музеі – заалагічны, анатамічны, паталагаанатамічны, гельмінталагічны і інш.  Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ветэрынарны інстытут быў добра вядомы ў Савецкім Саюзе сваімі традыцыямі і навуковымі школамі. ён быў укамплектаваны высокакваліфікаванымі прафесарамі, дацэнтамі, асістэнтамі, меў добра аснашчаныя клінікі, музеі, кафедры, вучэбныя кабінеты, лабараторыі і классы.

Напад фашысцкай Германіі на Савецкі Саюз прыпыніў працу інстытута.

Уладзімір Філіпавіч Лемеш
Рэктар 1944 – 1968

Уладзімір Філіпавіч Лемеш
Рэктар 1944 – 1968

У 1944 годзе Міністэрства саўгасаў назначыла дырэктарам ветінстытута Уладзіміра Філіпавіча Лемеша. Гэтую пасаду ён займаў да 1968 года.

З уласцівай яму энергіяй і настойлівасцю Уладзімір Філіпавіч узяўся за аднаўленне інстытута.

Да пачатку 50-х гадоў па многіх паказчыках інстытут пераўзышоў даваенны ўзровень. Тут ужо працавалі 12 прафесараў і дактароў навук, больш за 30 дацэнтаў і кандыдатаў навук. Пабудаваны спартыўны корпус, сталовая, інтэрнат для студэнтаў на 100 чалавек, жылы дом на 50 кватэр, вучэбная кузня, віварыум і шэраг іншых аб’ектаў.

У 1950 годзе быў адноўлены заатэхнічны факультэт.

Па ініцыятыве У. Ф. Лемеша ў 1959 годзе адкрыты факультэт завочнага навучання. Ён складаўся з двух аддзяленняў: ветэрынарнага і заатэхнічнага. Першыя дыпломы 48 ветурачам і 23 вучоным-заатэхнікам былі ўручаны ў 1965 годзе.

У 1960 годзе ў інстытуце адкрыта аспірантура, пачаў працаваць савет па абароне дысертацый.

У кастрычніку 1963 года быў адкрыты факультэт грамадскіх прафесій (зараз давузаўскай падрыхтоўкі, сумежных і грамадскіх прафесій). Першы выпуск на факультэце адбыўся ў 1965 годзе – 72 выпускнікі адначасова з дыпломамі ветэрынарных урачоў і зоаінжынераў атрымалі пасведчанні аб атрыманні імі грамадскай прафесіі. Яны неслі дзяржаўную ідэалогію, культуру ў масы.

Міхаіл Сцяпанавіч Жакаў
Рэктар 1968 – 1995

Міхаіл Сцяпанавіч Жакаў
Рэктар 1968 – 1995

У 1966 годзе пачаў працаваць факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. Першымі слухачамі сталі кіраўнікі калгасаў і саўгасаў.

У 1968 годзе калектыў Віцебскага ветэрынарнага інстытута ўзначаліў доктар ветэрынарных навук, прафесар Міхаіл Сцяпанавіч Жакаў. Ветэрынарны інстытут пад кіраўніцтвам М.С. Жакава ператварыўся ў буйны вучэбна-навуковы цэнтр Беларускай рэспублікі, шырока вядомы і аўтарытэтны далёка за яе межамі.

Да пачатку 90-х гадоў на многіх кафедрах сфарміраваліся навуковыя школы і напрамкі.

У 1970 годзе было створана падрыхтоўчае аддзяленне.

У 1971 годзе савету інстытута прадастаўлена права прымаць да абароны доктарскія дысертацыі.

У 1973 годзе заатэхнічны факультэт быў перайменаваны ў зоаінжынерны. Гэта выклікала ўвядзенне новых дысцыплін, павелічэнне аб’ёмаў гадзін па дысцыплінах, якія вывучаліся ва ўстанове.

Анатоль Філімонавіч Магіленка
 Рэктар 1995 – 1998

Анатоль Філімонавіч Магіленка
Рэктар 1995 – 1998

Віцебская ордэна “Знак Пашаны” дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны ўтворана шляхам рэарганізацыі ў 1994 годзе Віцебскага ветэрынарнага інстытута, а ў 1995 годзе рэктарам быў назначаны доктар ветэрынарных навук, прафесар, член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь Анатоль Філімонавіч Магіленка.

Сярэдзіна 90-х гадоў – гэта складаны час перабудовы ва ўмовах станаўлення незалежнай дзяржавы. У акадэміі пачынаецца пошук новых навучальна-метадалагічных тэхналогій, якія дазваляюць весці падрыхтоўку ўрачоў ветэрынарнай медыцыны, што адказваюць па ўзроўні прафесіяналізму патрабаванням рыначнай эканомікі, новым сацыяльна-эканамічным умовам у Рэспубліцы Беларусь.

З 1996 года адкрыта спецыялізацыя па племянной справе на зоаінжынерным факультэце.

Дзве спецыялізацыі ўведзены на ветэрынарным факультэце: па ветэрынарна-санітарнай экспертызе і па таксікалогіі, а ў 1997 годзе – па ветэрынарнай бактэрыялогіі. Тады ж створана кафедра хвароб дробных жывёл. У 1998 годзе на базе факультэта грамадскіх прафесій створаны факультэт давузаўскай падрыхтоўкі, грамадскіх і сумежных прафесій.

Акадэмія працягвала развівацца. І праз 10 год, у 2008 годзе, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка назваў яе “жамчужынай аграрнай адукацыі”.

Антон Іванавіч Ятусевіч
Рэктар 1998 — 2016

Антон Іванавіч Ятусевіч
Рэктар 1998 — 2016

У пачатку 1998 г. акадэмію ўзначаліў доктар ветэрынарных навук, прафесар Антон Іванавіч Ятусевіч. Пад яго кіраўніцтвам вучэбна-выхаваўчы працэс арыентаваны на выкарыстанне самых новых адукацыйных тэхналогій, актыўных і праблемных яго форм. Гэта заўважна і пазітыўна адлюстравалася на кваліфікацыйных характарыстыках выпускнікоў – урачоў ветэрынарнай медыцыны і зоаінжынераў, якія здольны працаваць у сістэме аграпрамысловага комплексу ў сучасных умовах. Якасная падрыхтоўка спецыялістаў пацвярджаецца вынікамі рэспубліканскіх і міжнародных студэнцкіх алімпіяд.

З 2002 года ў склад акадэміі ўключаны Лужаснянскі аграрны каледж, дзе рыхтуюць ветфельчараў, заатэхнікаў і аграномаў, што спрыяе павышэнню ўзроўню сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У 2003 годзе адкрыты філіял акадэміі на базе УА “Рэчыцкі дзяржаўны аграрны каледж”, а ў 2006 годзе – філіял на базе УА “Пінскі дзяржаўны аграрна-тэхналагічны каледж”.

У 2005 годзе створана зоаветэрынарная асацыяцыя “Аграрная адукацыя, навука і вытворчасць”, якая ўключае нашу акадэмію і 11 сярэдніх спецыяльных устаноў аграрнага профілю. Інтэграцыя сярэдняй і вышэйнай адукацыі ўжо сёння дае свае станоўчыя вынікі, ствараючы магчымасць плённа выкарыстоўваць у навучальным працэсе ССНУ вучэбную базу і навуковы патэнцыял акадэміі.

З 20 снежня 2016 года – рэктар установы адукацыі “Віцебская ордэна “Знак Пашаны” дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны” Мікалай Іванавіч Гаўрычэнка.

 

Меню

Кантактная інфармацыя

+375 (212) 53 80 61

vsavm*vsavm.by

вул. 1-я Даватара 7/11 г. Віцебск, Рэспубліка Беларусь210026

Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны