Прывітальнае слова рэктара

Гаўрычэнка
Мікалай Іванавіч

Автор фото — Антон Степанищев

Паважаныя калегі і сябры!

Віцебская ордэна “Знак Пашаны” дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны з’яўляецца адным з найбуйнейшых адукацыйных і навуковых цэнтраў па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў для аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь. У межах прадуманай стратэгіі развіцця ў Акадэміі адкрываюцца новыя напрамкі падрыхтоўкі спецыялістаў, развіваюцца навукова-даследчыя праграмы і міжнародныя праекты, умацоўваецца партнёрства паміж установамі адукацыі і навукі.

Нашы лепшыя культурныя, адукацыйныя і навуковыя традыцыі былі і застаюцца галоўнай апорай на шляху дасягнення высокай мэты: зрабіць Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны прэстыжнай аграрнай установай адукацыі не толькі нашай краіны, але і краін блізкага і далёкага замежжа.

Дзякуючы стваральнай працы, вернасці прафесійнаму абавязку, адказнасці за лёс роднай акадэміі наш шматтысячны калектыў супрацоўнікаў, выкладчыкаў, студэнтаў і выпускнікоў адчувае і радасць, і гонар, і незвычайнае пачуццё датычнасці да стварэння слаўнай гісторыі адной з найстарэйшых вышэйшых навучальных устаноў краіны.

Мы ганарымся сваёй акадэміяй, бо яна беражліва захоўвае традыцыі і, у той жа час, накіраваная ў будучыню, адкрыта новаму.

Мы ганарымся сваімі студэнтамі: выдатнікамі вучобы, стыпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, лаўрэатамі прэстыжных творчых і навуковых конкурсаў, чэмпіёнамі Рэспублікі Беларусь, Еўропы і свету.

Мы ганарымся сваімі выпускнікамі: за гады працы акадэмія падрыхтавала больш за 35 000 спецыялістаў. Яны паспяхова працуюць ва ўсіх рэгіёнах Рэспублікі Беларусь і за мяжой і не губляюць сувязі з альма-матар, у якой прайшла іх шчаслівая студэнцкая пара.

Сёння немагчыма ўявіць сельскагаспадарчую вытворчасць без ветэрынарнай і зооинженерной службаў, якія надзейна функцыянуюць і маюць сучаснае абсталяванне, прыборы, апараты, інструментарый, бія – і хіміяпрэпараты, медыкаментозныя і іншыя сродкі абароны жывёльнага свету. На варце захавання пагалоўя жывёлы, здароўя насельніцтва розных краін стаяць тысячы высокакваліфікаваных зоаветэрынарных спецыялістаў-выпускнікоў Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, дзякуючы намаганням якіх забяспечваецца ўстойлівае эпізаатычаестановішча, няўхільна зніжаюцца страты ад заразных і незаразных хвароб буйной і дробнай рагатай жывёлы, свіней, птушкі, пушных звяроў і расце вытворчасць малака і мяса.

У цяперашні час наша Акадэмія – гэта вядучая ўстанова вышэйшай адукацыі галіны, еўрапейская якасць падрыхтоўкі спецыялістаў, якія вырашаюць праблемы не толькі сённяшняга, але і заўтрашняга дня.

Рэктар Віцебскай дзяржаўнай
акадэміі ветэрынарнай медыцыны

Гаўрычэнка Мікалай Іванавіч

Меню

Кантактная інфармацыя

+375 (212) 33-16-29

vsavm*vsavm.by

вул. 1-я Даватара 7/11 г. Віцебск, Рэспубліка Беларусь210026

Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны