Паслугі ВДАВМ

Запрашаем Вас і вашых гадаванцаў наведаць клінікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.

Жывёлы гэтак жа, як і людзі, схільныя да розных захворванняў, вось толькі любімы гадаванец не можа самастойна звярнуцца да ўрача і расказаць, што яго турбуе.

Здароўе хатняга чацвераногага сябра ─ у вашых руках.

У клініках Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны ўладальнікі хатніх жывёл могуць атрымаць кансультацыю дасведчанага і ўважлівага ветэрынарнага ўрача, ажыццявіць шэраг прафілактычных мерапрыемстваў, абследаваць жывёлу, атрымаць высокакваліфікаваную урачэбную дапамогу. Прыём вядуць дактары і кандыдаты навук, высакакласныя спецыялісты з вялікім вопытам работы, а аснашчэнне клінік сучасным абсталяваннем забяспечвае высокі ўзровень правядзення прафілактычных, дыягнастычных і лячэбных мерапрыемстваў.

Няхай вашы гадаванцы будуць заўсёды здаровыя, бадзёрыя і дораць вам і вашым блізкім радасць зносін.

І памятайце, што прафілактыка і рэгулярны агляд дазволяць пазбегнуць сур’ёзных захворванняў!

Меню

Кантактная інфармацыя

+375 (212) 33-16-29

vsavm*vsavm.by

вул. 1-я Даватара 7/11 г. Віцебск, Рэспубліка Беларусь210026

Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны