ДОБРАЕ ЗАКАНЧЭННЕ СЕЗОНУ!
У суботу, 13 сакавiка 2021 года адбылiся гульнi заключнага, VII тура Чэмпiяната Вiцебскай вобласцi па гульне «Што? Дзе? Калi?» сезона 2019-2020 года. Чэмпiянат перарываўся ў мiнулым годзе з-за складанай эпiдыямiлагiчнай сiтуацыi.
У гульнi VII тура прынялi ўдзел 26 калектываў з розных рэгiёнаў Вiцебскай вобласцi i з горада Вiцебска. Зборная студэнтаў акадэмii «Дактары» у складзе Андрэевай Кацярыны, Курловiч Iрыны, Шульгата Максiма, Ермаковiч Марыi, Машковай Вiкторыi (кiраўнiк каманды – Пятроўскi Сяргей, дацэнт кафедры ўнутраных незаразных хвароб жывёл) вельмi добра скончыла сезон i заняла 3 месца ў залiку сярод вышэйшых навучальных устаноў Вiцебска i Вiцебскай вобласцi.
У мiнулых гульнях Чэмпiянату удзел прымалi Скорына Мiхал, Буднiк Мiхал, Гузоўская Анастасiя, якiя ўнеслi свой важкi ўнёсак у агульны вынiк.
Iнтэлектуальныя падзеi працягнуцца ў пятнiцу, 19 сакавiка, гульнёй «Брэйн-рынг» сярод iнтэрнатаў акадэмii ў рамках III Адкрытага моладзёвага адукацыйнага форуму «Студэнцкi тыдзень – 2021». Усе жадаючыя запрашаюцца 19 сакавiка, у 16.00, у бiблiятэку.
Прыходзьце, будзе цiкава!
Пятроўскi С. У.