Навучанне па сучасным кірунку грумінгу хатніх жывёл
Азіяцкі стыль, ён жа карэйскі, японскі, або, як яго называюць у Японіі, «кавайі» (kawaii) − стыль у грумінгу сабак, які прыйшоў да нас з Японіі. Сутнасць стылю заключаецца ў яго назве – «кава», што ў перакладзе з японскай мовы азначае «прыгожанькі, міленькі». Японцы любяць усё мілае і лялечнае − сабака, падстрыжаная ў японскім стылі, больш падобная на мяккую цацку, чым на жывую сабаку, яе хочацца абдымаць, прыбіраць у прыгожую вопратку, завязваць ёй банцікі.
Азіяцкі стыль крэатыўны і своеасаблівы, у большай ступені падыходзіць мініяцюрным сабакам з прыязным і вясёлым характарам – гэта пароды шы-тцу, ёркшырскі тэр’ер, мальтезе, бівер-ёрк. Дзякуючы доўгай шэрсці, акуратнай, не занадта пляскатай і выцягнутай мордзе і агульнай мілавіднасці, яны добра выконваюць галоўную мэту стрыжкі ў карэйскім стылі – надаць гадаванцу лялечнае абаянне. Асаблівасць Korean Style –деталізаванасць вобразу. Імідж «лялечкі» павінен падмацоўвацца аксэсуарамі, яркімі ўборамі. Гадаванец у дадзеным выпадку дэманструе свой характар, які выяўляецца ў вопратцы і ўпрыгожваннях.
Старшы выкладчык кафедры хвароб дробных жывёл і птушак, кандыдат ветэрынарных навук, выкладчык курса «Асновы грумінгу» Макеенка Лізавета Ўладзіміраўна прайшла дадатковы курс па новым і крэатыўным кірунку грумінгу «Азіяцкі стыль» у пераможцы I і V чэмпіянатаў Беларусі па грумінгу 2021 г., удзельніка беларускага адкрытага конкурсу па азіяцкім стылі ў грумінгу «Мі-мі-мішкі», майстра з шматгадовым вопытам работы − Алены Рудой.
Курс «Асновы грумінгу» праводзіцца на кафедры хвароб дробных жывёл і птушак 2 разы за навучальны год. Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да нас і атрымаць новую, запатрабаваную прафесію!