Афіцыйны візіт дэлегацыі Далёкаўсходняга дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
У рамках Дагавора аб супрацоўніцтве паміж ВНУ 16 лютага 2023 года Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны наведалі прадстаўнікі Далёкаўсходняга дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта (г.Благавешчанск, Расійская Федэрацыя) – Муратаў Аляксей Аляксандравіч, начальнік навукова-даследчай часткі і Селіхава Вольга Аляксандраўна, дэкан факультэта аграноміі і экалогіі.
У ходзе сустрэчы з членамі рэктарата акадэміі абмеркаваны шэраг пытанняў па міжнародным узаемадзеянні ў сферы ветэрынарыі і біятэхналогіі, развіццю акадэмічнай мабільнасці, а таксама арганізацыі сумесных навукова-практычных канферэнцый і семінараў. Бакі таксама абмяняліся памятнымі падарункамі: у дар бібліятэцы прарэктарам універсітэта па выхаваўчай працы Фядотавым Д. М. былі перададзеныя аўтарскія асобнікі новых выданняў па гісталогіі і хвароб жывёл, у сваю чаргу бібліятэцы акадэміі былі прэзентаваныя тэматычныя навучальныя дапаможнікі навукоўцаў Далёкаўсходняга дзяржаўнага аграрнага універсітэта.
У суправаджэнні дэкана і спецыяліста факультэта міжнародных сувязяў, прафарыентацыі і давузаўскай падрыхтоўкі Салаўёва А.У. і Салапахі А.А. госці наведалі музеі і кафедры акадэміі, азнаёміліся з навукова-тэхнічнай базай ВНУ, наведаўшы навукова-даследчы інстытут прыкладной ветэрынарнай медыцыны і біятэхналогіі. Не засталіся без увагі наведванне аграрнага каледжа акадэміі і аглядная экскурсія па гістарычнай частцы горада ў суправаджэнні дацэнта кафедры эпізааталогіі і інфекцыйных хвароб Субоцінай І. А.
Па выніках міжнароднага візіту сфарміраваны пакет прапаноў па арганізацыі сумесных мерапрыемстваў і праектаў у 2023 годзе.
Факультэт міжнародных сувязяў, прафарыентацыі і давузаўскай падрыхтоўкі.