103 гады з дня ўтварэння падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі
14 снежня 2023 г. у актавай зале ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама адбыўся ўрачысты сход з нагоды дня ўтварэння падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі, у якім прыняло ўдзел кіраўніцтва вышэйшых навучальнеых устаноў г. Віцебска.
З віншавальнымі словамі ў адрас удзельнікаў мерапрыемства звярнуўся начальнік упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама, генерал-маёр міліцыі Любімаў А.Ю. У сваім выступленні Любімаў А. Ю. адвёў важную ролю міжнародным падраздзяленням устаноў вышэйшай адукацыі, якія ў надзейным сімбіёзе з аддзяленнямі па грамадзянстве і міграцыі добрасумленна здзяйсняюць функцыі па выкананні міграцыйнага заканадаўства сярод навучэнцаў – рэзідэнтаў замежных дзяржаў і забяспечваюць якаснае правядзенне выхаваўчай работы сярод дадзенай катэгорыі асоб.
Факультэт міжнародных сувязяў, прафарыентацыі і давузаўскай падрыхтоўкі акадэміі быў адзначаны начальнікам упраўлення ўнутраных спраў: з рук генерала-маёра міліцыі Любімава А. Ю. падзяка была ўручана спецыяліста Мешчараковай С. Э.
Рэктар Акадэміі Гаўрычэнка М. І. выступіў з віншавальнай прамовай на сцэне ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама, а таксама за шматгадовае плённае супрацоўніцтва і актыўнае ўзаемадзеянне ўручыў Ганаровую грамату акадэміі і падзяку супрацоўнікам УГіМ І АГіМ.