АБНЯЛІ АКАДЭМІЮ!
4 кастрычніка адбылася акцыя ў выглядзе флэшмобу «Абдымі Акадэмію», прысвечаная 100-годдзю з дня яе ўтварэння.
На мерапрыемства прыйшлі каля 200 студэнтаў і выкладчыкаў.
Арганізатары флэшмобу прапанавалі ўдзельнікам пабудавацца ў выглядзе вялікага круга і ўтварыць унутры яго лічбу 100, што сімвалізавала будучую дату юбілею акадэміі. У флэшмобе прынялі ўдзел рэктар і прарэктары акадэміі.
Пасля завяршэння мерапрыемства кожны ўдзельнік, сыходзячы з пляцоўкі вучэбна-лабараторнага корпуса, забраў з сабой часцінку «вялікага сэрца».
Прарэктар па ІВР Фядотаў Д.М.
АІВР











