Дзень настаўніка ў Палацы Рэспублікі
У першую нядзелю кастрычніка ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень настаўніка. Гэтае прафесійнае свята пазначанае ва ўказе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь», а вядзе сваю гісторыю з часоў існавання СССР.
Напярэдадні ў Мінску на галоўнай пляцоўцы краіны ў Палацы Рэспублікі прайшлі святочныя мерапрыемствы, на якіх ушаноўвалі педагагічных работнікаў, ветэранаў педагагічнай працы і маладых спецыялістаў.
Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Барысавіч Пярцоў зачытаў віншавальны адрас ад кіраўніка дзяржавы Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Міністр адукацыі Андрэй Іванавіч Іванец павіншаваў педагогаў з прафесійным святам, падкрэсліўшы важную ролю настаўніка ў вырашэнні дзяржаўных задач і падрыхтоўцы сапраўднага грамадзяніна і патрыёта нашай краіны.
Святочны канцэрт, прысвечаны Дню настаўніка, быў напоўнены яркімі творчымі нумарамі, якія прадставілі таленавітую моладзь нашай краіны. Выступленні заслужаных калектываў і вядомых беларускіх артыстаў Рэспублікі Беларусь падарылі кожнаму прысутнаму ў зале святочны настрой і незабыўныя эмоцыі. Асаблівым падарункам для гасцей канцэрта стаў выступ заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Руслана Аляхно, які выканаў як свае хіты, так і новыя кампазіцыі.
Дэлегацыя Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны наведала дадзенае маштабнае мерапрыемства, прысвечанае Дню настаўніка!
Рэдакцыйна-выдавецкі аддзел