У акадэміі адбыўся семінар-практыкум «Памежныя станы ў моладзі»
1 кастрычніка 2024 г. у рамках III Міжнароднай навукова-метадычнай канферэнцыі «АКТУАЛЬНЫЯ ПРАБЛЕМЫ ВЫХАВАЎЧАЙ РАБОТЫ І МАЛАДЗЁЖНАЙ ПАЛІТЫКІ Ў СУЧАСНАЙ УВА» у глядзельнай зале Дома культуры прайшоў семінар-практыкум «Памежныя станы ў моладзі». Алгарытм дзеяння для куратараў навучальных груп».
Спікер Данілава А.Л. – загадчык дзіцяча-падлеткавага псіхіятрычнага аддзялення УАЗ «Віцебскі абласны клінічны цэнтр псіхіятрыі і наркалогіі» для 134 куратараў навучальных груп, прафесарска-выкладчыцкага складу і супрацоўнікаў акадэміі распавяла аб псіхалагічных праблемах, прычынах дэпрэсіі і спосабах прафілактыкі: «Прафілактыка адыгрывае ключавую ролю – важна не дапускаць знясілення эмацыйнага і фізічнага, а таксама пазбягаць стрэсу. Не варта грэбаваць сваімі перажываннямі, неабходна дзяліцца імі: з блізкімі, сябрамі або спецыялістамі. Клопат пра сябе таксама адыгрывае важную ролю, наяўнасць хобі, захапленняў і мэты дапамагаюць падтрымліваць ўнутраны баланс. Ментальнае здароўе – гарантыя нашага дабрабыту!»
Прарэктар па ІВР Фядотаў Д.М.
АІВР














