З ДЗВІНЫ ДА ВЯТКІ: КАНФЕРЭНЦЫЯ
Пачаткам дзённай працы працы стаў шэраг сустрэч.
На сустрэчы з кіраўніцтвам універсітэту (рэктарам Шабаліным Мікалаем Уладзіміравічам, прарэктарам па навуковай рабоце і іннавацыям Суханавай Марыяй Сяргееўнай, прарэктарам па вучэбна-метадычнай рабоце Паяркавым Міхалам Сяргеевічам) быў зроблен шэраг крокаў, якія тычыліся прапаноў універсітэта аб сумесным правядзенні заняткаў (у тым ліку, у дыстанцыйным рэжыме), атрыманні грантаў на правядзенне даследванняў і публікацыі навуковых артыкулаў у часопісах нашых навучальных устаноў. Мікалай Уладзіміравіч падчас размовы выказаў шчырае захапленне нашай акадэміяй (знаёмства з нашай навучальнай установай і яе кіраўніцтвам ужо адбылося раней). Што трэба дадаць да вынікаў сустрэчы: адпаведныя дзеянні зроблены, застаецца толькі працаваць.
З рэктарам універсітэту Шабаліным Мікалаем Уладзіміравічам
З кіраўніцтвам універсітэту (у цэнтры – рэктар Шабалін Мікалай Уладзіміравіч, справа налева прарэктар па навуковай працы навуковай працы і іннавацыям Суханава Марыя Сяргееўна, прарэктар па вучэбна-метадычнай рабоце Паяркаў Міхал Сяргеевіч, начальнік аддзела па працы з замежнымі студэнтамі Стасюк Алёна Віктараўна)
Падчас размовы з начальнікам аддзела міжнародных сувязяў Стасюк Алёнай Віктараўнай прагучалі падцвярджэнні ўжо раней зробленых прапаноў аб развіцці дабрасуседскіх стасункаў. Дарэчы, калі хто-небудзь захапляецца паляваннем дзеля здабыцця трафеяў, дзеля афіцыйнага афармлення здабытага можна звяртацца асабіста да Алёны Віктараўны альбо да іншых супрацоўнікаў універсітэту.
Трэба сказаць, што навуковыя стасункі паміж нашымі ВНУ дастаткова моцныя. Напрыклад, у лістападзе бягучага года канферэнцыю «Актуальныя праблемы лячэння і прафілактыкі хвароб маладняку» наведалі, і не проста наведалі, а парадавалі цікавым расповедам пра атрыманыя вынікі Скарнякова Вольга Алегаўна, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута біялогіі і ветэрынарнай медыцыне, дацэнт кафедры незаразных, інфекцыйных і інвазійных хвароб і яе аспірантка Елсукава Вікторыя. А Вяцкі ўніверсітэт наведала цалкам кафедры ўнутраных незаразных хвароб жывёл. Наведала ў завочным, on-line (асістэнт Васькін Валеры разам са студэнткамі чацвёртага курса ФВМ), а таксама ў вочным (аўтар нататкі) фармаце. І трэба сказаць, што ўсе зробленыя паведамленні былі з цікавасцю і прыхільнасцю прынятыя ўдзельнікамі навуковага форума (і тымі, што знаходзіліся ў зале, і тымі, што назіралі за падзеямі з іншых гарадоў Расіі).
Як “тэатр пачынаецца з вешалкі”, так і любая канферэнцыя пачынаецца з аб’яў і рэгістрацыі ўдзельнікаў. Пасля адказаў на пытанні прыемнай дзяўчыны за рэгістрацыйным столікам, атрымання матэрыялаў удзельніка канферэнцыі, можна пад “кіраўніцтвам” валанцёра прайсці і на кава-брэйк. Трэба адзначыць, што кава і гарбата (а акрамя іх смачнае печыва) не галоўнае, таму што падчас кава-брэйка заводзяцца цікавыя размовы і набываюцца новыя стасункі і з удзельнікамі канферэнцыі, і з яе гасцямі.
Аб’ява аб канферэнціі (веданне – гэта моц)
Падчас рэгістрацыі
Канферэнцыя праводзілася па дзвюх асноўных накірунках: ветэрынарным (секцыя 1: Сучасныя навукова-практычныя дасягненні ў ветэрынарыі, прысвечаная 95-годдзю факультэта ветэрынарнай медыцыны) і заатэхнічным (секцыя 2: Заатэхнічная навука ва ўмовах сучасных выклікаў, прысвечаная 90-годдзю Бабайлавай Галіны Паўлаўны, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара, заслужанага працаўніка вышэйшай школы РФ, заслужанага працаўніка АПК Расіі, і 100-годдзю з дня нараджэння Першынай Зінаіды Мікалаеўны, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі РФ). Таксама былі зладжаны два “круглых сталы” (на секцыі 3 (“Актуальныя пытанні ў ветэрынарыі дробных хатніх жывёл” і секцыі 4 (“Натурапатычныя прэпараты ў сельскай гаспадарцы”). Акрамя таго, правадзілася сустрэча з прэзідентам Расійскай асацыяцыі практыкуючых ветэрынарных урачоў Серадой Сяргеем Уладзіміравічам (“Дыялогі аб прафесіі з доктарам Серадой”).
Аўтар нататку ўдзельнічаў у пасяджэнні першай секцыі, якое адбылося ва ўтульнай аўдыторыі Б-103 (магчыма, праз вельмі хуткі час навукоўцы нашай акадэміі, і наадварот, навукоўцы з Вяцкага ўніверсітэту будуць праводзіць у ёй оn-line заняткі для студэнтаў нашых навучальных устаноў). Госці канферэнцыі (выкладчыкі ўніверсітэту, студэнты трэцяга, чацвёртага і пятага курсаў, урачы з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў) размясціліся на крэслах ва амфітэатры, а выступоўцы і мадэратар (кіраўнік секцыі) Скарнякова Вольга ‒ за круглым сталом. Варта адзначыць, што сваімі трапнымі заўвагамі, сваечасовымі пытаннямі і тлумачэннямі Вольга Алегаўна вельмі ўпрыгожыла пасяджэнне секцыі і зрабіла яе атмасферу адначасова і працоўнай, і нейкай хатняй і дабразычлівай. Канферэнцыя распачалася.
Канферэнцыя вось-вось пачнецца
Пасяджэнне секцыі распачата (строгі, але справядлівы мадэратар Скарнякова Вольга Алегаўна)
Першы даклад, які зрабіў загадчык кафедры незаразных, інфекцыйных і інвазійных хвароб Капылоў Сяргей Мікалаевіч, быў прысвечаны гісторыі факультэта ветэрынарнай медыцыны. Факультэт ветэрынарнай медыцыны Вяцкага (а пасля 1934 года Кіраўскага) зааветэрынарнага інстытуту зрабіў вельмі шмат для развіцця навуковай і практычнай ветэрынарыі ва ўсім былым Савецкім Саюзе. Варта прыгадаць апарат Шылава (дарэчы, на яго аснове зроблены ўсе сучасныя ін’ектары для масавых апрацовак жывёл, так званыя “вакцынатары”). Шылаў Аляксандр Андрэевіч, які узначальваў кафедру эпізааталогіі ў Кіраве, сваім вынаходніцтвам дазволіў спрасціць правядзенне вакцынацый і іншых прафілактычных апрацовак ва ўмовах буйных жывёлагадоўчых прадпрыемстваў. Усесаюзна вядомы прафесар Шарабрын Іван Рыгоравіч, вучань не меньш вядомага прафесара Домрачава, шмат гадоў узначальваў кафедру клінічнай дыягностыкі і факультэт ветэрынарнай медыцыны. Дагэтуль с вялікай паспяховасцю выкарыстоўваюцца супрацькетозныя і супрацьдыярэйныя сумесі па Шарабрыну.
Сам Капылоў Сяргей Мікалаевіч распрацаваў сістэму дыягнастычных (з выкарыстаннем электракардыяграфіі і яе холтараўскага манатыравання) і лячэбна-прафілактычных мерапрыемстваў пры хваробах сэрца ў кароў і коней. Дарэчы (у мінулым нататку гэта не адзначана), Сяргей Мікалаевіч рэгулярна праводзіць заняткі са студэнтамі на мясцовым іпадроме і ў цырке (тэмы заняткаў тычацца хвароб сардэчна-сасудкавай сістэмы) і аказваючы тым самым вялізарную практычную дамапогу гэтым установам.
Гісторыя факультэту: мінулае і сучаснаць (ля мікрафона загадчык кафедры незаразных, інфекцыйных і інвазійных хвароб Капылаў Сяргей Мікалаевіч)
Цікавы даклад быў зроблены Драсвяннікавай Святланай Гяоргіеўнай, прадстаўніцай Санкт-Пецярбургскай гарадской станцыі па барацьбе з хваробамі жывёл. У дакладзе была яскрава паказана патрэбнасць як павышэння кваліфікацыі, так неабходнай (больш вузкаспецыяльнай) перападрыхтоўцы спецыялістаў ветэрынарнай медыцыны. Дарэчы, спадарыня Святлана высветліла, што большасць прысутных студэнтаў збіраецца працаваць па выбранай спецыяльнасці (у Расіі няма абавязковага размеркавання), а з іх шмат хто і ў сельскай гаспадарцы.
Кваліфікацыя ‒ гэта важна
Астатнія даклады былі прысвечаны актуальным праблемам ветэрынарыі буйных і дробных жывёл. У on-line рэжымах прагучалі паведамленні з Масквы аб асаблівасцях будовы мускулатуры галёнкі ў котак і трусаў у адпаведнасці з іх ладам жыцця і з Уфы пра дыягностыку хранічнага бранхіту ў котак з выкарыстаннем эндаскапіі і павышэнні ў сувязі з гэтым эфектыўнасці лячэбных мерапрыемстваў.
Асаблівасці будовы мышцаў галёнак у котак
Эндаскапічная дыягностыка бранхіту ў котак
Пасля надышла чарга on-line выступу ўдзельнікаў з нашай акадэміі. Даклад на тэму “Рэзультаты клінічнага даследвання аўцаматак раманаўскай пароды” зроблены студэнткамі чацвёртага курсу факультэта ветэрынарнай медыцыны Мяцеліцай Алінай і Айнабек Аягоз. (навуковы кіраўнік асістэнт кафедры ўнутраных незаразных хвароб жывёл Васькін Валеры). Без аніякіх перабольшванняў трэба адзначыць як высокую якасць дакладу і падрыхтаванасць студэнтак, так жывую цікавасць усёй аўдыторыі да пачутага паведамлення. Цэтая цікавасць была перш за ўсё ў вялікай колькасці пытанняў, заданых Аліне і Аягоз. Пачутыя адказы цалкам задаволілі ўсіх прысутных.
Мы пачынаем!
І працягваем!
Сам аўтар нататку выступіў з дакладам на тэму “Досвед клініка-біяхімічнай ацэнкі эфектыўнасці выкарыстання гепатапратэктарнай кармавой дабаўкі ў кароў з высокай прадукцыйнасцю”. Было прыемна бачыць у зале тых хлопцаў і дзяўчат, з якімі не так даўно сустракаўся на лекцыі, і расказаць ім пра практычнае выкарыстанне той інфармацыі, якую яны пачулі літаральна ўчора. Даклад быў цёпла прыняты ўдзельнікамі канферэнцыі і таксама выклікаў шэраг пытанняў (прыемна, калі ёсць пытанні, без іх невядома, ці добра ты прамовіў, ці дрэнна, ці цікава гэтае камусьці, ці цалкам нецікава).
Пра печань і гепатапратэктары
З печанню усё сур’ёзна
Адказы на пытанні
Пасля пасяджэння секцыі пачаліся іншыя цікавыя моманты. Быў наведаны Музей паляўнічых трафеяў (ва ўніверсітэце вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў па паляўнічай справе). Суперкалекцыя рагоў усіх парнакапытцавых жывёл Расіі, поўсці і чучалаў наземных і водных жывёл з Расіі і краін замежжа. Гонар калекцыі: птушкі ў фармаце “яйка ‒ птушаня ‒ дарослая істота”. Па словах Манылава Андрэя, стварыцеля і кіраўніка музея, такой калекцыі птушак няма і ў вядомых замежных музеях (напрыклад, Натуральнай гісторыі, што месціцца ў Лондане).
Галава лася і скура тыгра
Галовы парнакапытцавых
Самыя розная рогі
Навошта кабарзе іклы?
Афрыканскі страус у натуральную велічыню
Вавёркі і бурундук
Яйка – качаня – дарослая качка
На ўрачыстым пасяджэнні ў гонар 95-годдзя заснаванння ўніверсітэту і факультэта ветэрынарнай медыцыны (як мы з вамі ўзгадвалі раней, зараз Інстытут ветэрынарнай медыцыны і біялогіі) аўтарам нататку было зачытана віншаванне ад рэктара акадэміі Горлавай Вольгі Сяргееўны і ўручаны каштоўны падарунак: практычны дапаможнік “Вырошчванне і хваробы трапічных жывёл”, з добрымі пажаданнямі ад доктара ветэрынарных навук, прафесара і акадэміка Расійскай акадэміі навук Ятусевіча Антона Іванавіча. Віншаванне і падарунак выклікалі шчырую радасць і воплескі ў зале.
Гучыць гімн Расійскай Федэрацыі
Урачыстая частка (віншаванне рэктара)
Відэавіншаванне Капылова Сяргея Мікалаевіча з нагоды юбілею
Віншаванні гасцей
Віншаванні ад Віцебска!
Канферэнцыя і ўрачыстасці скончаны. Наперадзе доўгая, складаная і цікавая праца па далейшаму развіццю і паглыбленню ўзаемасувязяў паміж нашымі навучальнымі ўстановамі. Таму працяг будзе.
Макет Вяцкага агратэхналагічнага ўніверсітэту (галоўны корпус)
24.11.2025







































