Быў. Ёсць. Буду…
26 лістапада споўнілася 95 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча, вядомага беларускага празаіка, паэта, публіцыста, драматурга, перакладчыка, сцэнарыста. Пісьменнік услаўляў родную беларускую мову і імкнуўся выклікаць у чытачоў цікавасць да айчыннай гісторыі.
Да юбілея класіка беларускай літаратуры ў бібліятэках, установах адукацыі прайшлі шматлікія тэматычныя мерапрыемствы і выставы. Кафедра замежных моў УА ВДАВМ аддала даніну павагі выдатнаму пісьменніку. Выкладчыкі разам са студэнтамі першага курса ФВМ наведалі помнік Уладзіміру Караткевічу на вуліцы Суворава. Студэнты прачыталі ўрыўкі з яго твораў, узгадалі вершы са знакамінтага зборніка «Быў. Ёсць. Буду…», усклалі кветкі да помніка Майстру гістарычнай прозы.
Ёсць кнігі, якія заўсёды будуць чытаць і перачытваць. Гэта ў поўнай меры адносіцца да кніг Уладзіміра Караткевіча.
Творчасць такіх майстроў слова, як Уладзімір Караткевіч, павінна перадавацца наступным пакаленням для фарміравання ў студэнцкай моладзі пачуцця патрыятызму, павагі і гонару да гісторыка-культурнай спадчыны сваёй краіны.
Кафедра замежных моў
28.11.2025






















