Да Мовы – праз айчынны кінематограф
19 лютага на кафедры замежных моў адбылося мерапрыемства «Да Мовы – праз айчынны кінематограф», у якім прынялі ўдзел студэнты нашай акадэміі 1 курса ФВМ і БТФ. Святочную сустрэчу праводзілі выкладчыкі кафедры, прысутнічалі калегі з іншых кафедр акадэміі.
З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы быў арганізаваны прагляд фільма «Збянтэжаны Саўка», які з’яўляецца ўзорам нацыянальнага кінамастацтва. Студэнты пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята і ўбачылі ўсё хараство беларускага слова з багаццем фразеалагізмаў, прыказак і адметных моўных элементаў.
У ходзе лінгвістычнай віктарыны навучэнцы аб’ядналіся ў каманды і спаборнічалі ў сваіх моўных і інтэлектуальных здольнасцях. Яны адказвалі на пытанні віктарыны, вывучалі новыя беларускія словы, якія шчыльна звязаны з ветэрынарыяй.
Мерапрыемства накіравана на папулярызацыю прыгожай, каларытнай роднай мовы і жывога, непаўторнага беларускага слова, традыцый і звычаяў. Студэнцкая моладзь павінна ведаць і шанаваць культурна-гістарычную аўтэнтычнасць беларускага народа, каб передаць у спадчыну будучаму пакаленню.
Кафедра замежных моў шчыра віншуе ўсіх з Міжнародным днём роднай мовы!
Кафедра замежных моў
20.02.2026


















