21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята заснавана рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года.
У рамках святкавання Дня роднай мовы у бібліятэцы для чытачоў працавалі кніжныя выставы “Спецыяльная літаратура на беларускай мове”, “Літаратурная дата 2026”.
Удзельнікі мерапрыемства з цікавасцю гарталі старонкі навуковай і мастацкай літаратуры, перакладалі з рускай на беларускую мову знаёмыя з дзяцінства словы.
Гульня “З РОДНАЙ МОВАЙ НА “ТЫ”, а таксама гасцінцы беларускай кухні стварылі добры настрой.
Вялiкi дзякуй усiм удзельнiкам свята!
Бібліятэка
20.02.2026


















