“БЕЛАРУСЬ – ГЭТА МЫ!”
20 лютага ў аўдыторыі №6 прайшла інфармацыйна-выхаваўчая гадзіна “Беларусь – гэта мы!”.
Актывісты аддзела па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце расказалі студэнтам акадэміі пра ўнікальнасць нашай мовы, цікавыя факты пра яе, напісалі невялікую дыктоўку.
Напрыканцы мерапрыемства абмеркавалі рэспубліканскую акцыю “Кожная пятніца – роднае сваё”. На прэзентацыі былі прадстаўлены айчынныя прадпрыемствы-лідэры ў галіне лёгкай прамысловасці, сельскай гаспадаркі і перапрацоўкі.
24.02.2026















